Дзмітрый Сямёнавіч Бубноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дз. С. Бубноўскі)
Дзмітрый Сямёнавіч Бубноўскі
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1956(1956-06-15) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Сямёнавіч Бубноўскі (нар. 15 чэрвеня 1956, г.п. Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1978 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1978 годзе архітэктар ГПІ-12; у 19801982 гадах архітэктар НДПБ Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў; у 19822001 гадах старэйшы, вядучы, галоўны інспектар, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі па ахове помнікаў, начальнік аддзела аховы помнікаў, намеснік міністра культуры — старшыня Дзяржінспекцыі Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, старшыня Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; у 20022003 гадах начальнік праектнага аддзела УП «Група СТС»; у 20032011 гадах начальнік аддзела рэстаўрацыі і рэканструкцыі, намеснік начальніка АКМ-4, галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект»; з 2011 года галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела дызайну і архітэктурных формаў Праектнага філіяла ААТ «Белрэстаўрацыя».

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковы кіраўнік аб’ектаў: Замкавы комплекс «Мір»1986), будынкі былой духоўнай кансісторыі ў г. Мінску2004), будынкі музычнага каледжа ў г. Мінску (з 2013). Аўтар праекта рэстаўрацыі і прыстасавання Замкавага комплексу «Мір», праектаў выратавальнай станцыі на Камсамольскім возеры ў г. Мінску, мемарыяла на месцы расстрэлу вязняў гета ў Міры Гродзенскай вобласці.

Кіраўнік групы распрацоўшчыкаў тэксту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Аўтар больш за 50 публікацый па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ў перыядычных, навукова-папулярных, акадэмічных і энцыклапедычных выданнях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бубновский Дмитрий Семёнович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]