Дно

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дно — для адмоўных формаў рэльефу (паніжаных участкаў зямной паверхні) — самая нізкая і адносна роўная частка такіх формаў рэльефу. Для вадаёмаў дно з'яўляецца самай нізкай часткай чашы, што размяшчаецца паміж падэшвамі берагавых схілаў. Для рэчышча ракі — самая нізкая частка рэчышча, якая застаецца пад вадой пры нізкім узроўні вады.

На дне вадацёкаў і вадаёмаў часта накопліваецца глей, прычынай чаго з'яўляецца гніенне вялікай колькасці водарасцей, разбурэнне берагоў, а таксама трапленне суспензаваных часціц, якія прыносяцца дажджавымі і снегавымі водамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чеботарев А. И. Гидрологический словарь. Издание второе переработанное и дополненное. Гидрометеорологическое издательство. Ленинград. 1970.