Дняпроўскае вадасховішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дняпроўскае вадасховішча
Каардынаты: 47°57′36″ пн. ш. 35°06′52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Украіна
Даўжыня 129 км
Шырыня 3,5 км
Плошча 420 км²
Аб'ём 3,3 км³
Найбольшая глыбіня 53 м
Сярэдняя глыбіня 8 м
Выцякаюць Днепр
Дняпроўскае вадасховішча (Украіна)
Дняпроўскае вадасховішча
Дняпроўскае вадасховішча
Commons-logo.svg Дняпроўскае вадасховішча на Вікісховішчы

Дняпроўскае вадасховішча (укр.: Дніпровське водосховище) — адно з украінскіх вадасховішчаў на Дняпры, размешчана часткова ў Запарожскай і часткова ў Днепрапятроўскай абласцях, утворана плацінай Дняпроўскай ГЭС. Мела назву «возера ім. У. І. Леніна».

Плошча вадасховішча складае 410 км², аб'ём 3,3 км³. Яго даўжыня складае 129 км, максімальная шырыня дасягае 3,5 км, сярэдняя глыбіня - 8 м (максімальная - 53 м). У яго ўпадаюць рэкі: Самара, Арэль.

Пасля будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС і стварэння Дняпроўскага вадасховішча - удалося забяспечыць умовы суднаходства на гэтым участку Дняпра, бо гранітныя парогі на працягу дзясяткаў кіламетраў не давалі магчымасці вольнага суднаходства уверх па цячэнні Дняпра ад г. Запарожжа. Стварэнне вадасховішча дазволіла стварыць умовы для скразнога суднаходства па Дняпры ад яго вусця да Кіева і вышэй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]