Дняпроўская праўда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Дняпроўская праўда»
Тып газета
Галоўны рэдактар Святлана Сямёнаўна Шурпакова
Заснавана 1931
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Дуброўна, вул. Камсамольская, 6
Вэб-сайт dubrovno.by

Дняпроўская праўда — раённая газета Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1931 года. Заснавальнікі: Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт і Дубровенскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Летам 1924 года II сесія ЦВК БССР ліквідавала паветы і воласці, стварыўшы акругі і раёны. Па новаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу Дуброўна становіцца горадам, цэнтрам Дубровенскага раёна Аршанскай акругі. У сувязі з гэтымі падзеямі ў шэрагу раёнаў ствараліся раённыя друкаваныя газеты.

У плане работы бюро Дубровенскага РК КП(б)Б на кастрычнік — лістапад 1930 года было запісана пытанне «Аб райгазеце». Яно было разгледжана на пясяджэнні бюро райкама 30 кастрычніка 1930 года пад фармулёўкай «Аб ходзе работы па арганізацыі раённай газеты».

Рашэннем ад 26 лістапада 1930 года загадчыкам рэдакцыі раённай газеты быў зацверджаны Маслоўскі. Дубровенская раённая газета пад назвай «За сацыялістычнае будаўніцтва» стала выхадзіць з 5 сакавіка 1931 года. Выпуск газеты на Дубровеншчыне суправаджаўся цяжкасцямі з-за адсутнасці сваёй друкарні. Першыя нумары друкаваліся ў Мінску, потым у Аршанскай гарадской друкарні. У першыя гады яна выхадзіла нерэгулярна, з вялікімі перабоямі.

Атрымаўшы друкарскую машыну, рэдакцыя размясцілася ў старым драўляным будынку па вуліцы Бярозкаўскай. З-за адсутнасці электраэнергіі машыну прыводзілі ў рух уручную па чарзе. Першымі друкарамі на Дубровеншчыне былі Шэпа Гершавіч Пішчыкер і Ерухім Саламонавіч Гадлін. Выхадзіла газета на беларускай і яўрэйскай мовах адзін раз у пяць дзён.

З 16 студзеня 1960 года газета стала называцца «За камунізм». У снежні 1960[удакладніць] года ў выніку змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры Дубровенскі раён далучылі да Аршанскага раёна, і газета «За камунізм» спыніла сваё існаванне.

У студзені 1965 года Дубровенскі раён быў адноўлены, і газета пачала называцца «Дняпроўская праўда». Першы нумар пасля 3-гадовага перапынку выйшаў у пачатку красавіка 1965 года[1][2].

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • Маслоўскі (1930—?)
  • Святлана Сямёнаўна Шурпакова

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 9 тысяч сустрэч з вамі, сябры! // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2004. — 15 верас. — С. 1.
  • Дзікарава, А. Літаратурныя сустрэчы / А. Дзікарава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2002. — 13 крас. — С. 2.
  • «Дняпроўская праўда» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 14-15.
  • Дудараў, Л. З раёнкай праз усё жыццё / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2012. — 3 кастр. — С. 3.
  • Кулакоў, Ф. «…И душу греющие строчки» / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2001. — 31 сак. — С. 1, 3.
  • Кулакоў, Ф. На вірлівай плыні падзей і часу / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2006. — 4 сак. — С. 2.
  • Лебедева, О. «Дняпроўскай праўдзе» — 85! / О. Лебедева // Витебские вести. — 2016. — 3 марта. — С. 23.
  • Лебяда, Т. Даражэй за ўсё — давер / Т. Лебяда // Віцебскі рабочы. — 2001. — 15 сак. — С. 2.
  • Сіманькоў, М. Селькораўскі шлях / М. Сіманькоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2001. — 3 сак. — С. 3.
  • Чапялова, Л. Душы прыгожыя парывы, або Шклянка мёду ад ангіны / Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2002. — 29 мая. — С. 2-3.
  • Чапялова, Л. Палымяны летапісец раёна / Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). — 2006. — 4 сак. — С. 1.