Дняпроўскія балты
Дняпроўскія балты — балтыйскія плямёны, якія насялялі басейн Дняпра паміж басейнамі Віслы і Волгі ў эпоху жалезнага веку (I тыс. да н.э. — I тыс. н.э.). Дняпроўскія балты сфармаваліся на фіна-ўгорскім субстраце.
У летапісах захавалася імя толькі аднаго племя дняпроўскіх балтаў — голядзь[1]. Яны з'яўляліся носьбітамі такіх археалагічных культур як юхноўская, калочынская, мошчынская і тушамлінска-банцараўская.
Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, язычніцкая рэлігія дняпроўскіх балтаў уключала шанаванне слупоў з мядзведжымі галовамі[2], якія могуць быць звязаны з балтаславянскім культам Вялеса-Вяльняса[3]
Пачынаючы з VI стагоддзя на іх тэрыторыі пачалі пранікаць славяне, якія пазней іх цалкам асімілявалі. У вярхоўі Дняпра гэты працэс быў завершаны прыкладна ў X стагоддзі. Паводле тэорый некаторых навукоўцаў, балты, пад славянскім ціскам мігравалі на захад.
Пра прысутнасць балтаў у басейне Дняпра сведчаць шматлікія гідронімы, археалагічныя знаходкі.
Зноскі
- ↑ Балтаславяне і “вялікае перасяленне народаў” Архівавана 12 студзеня 2014.
- ↑ Траццякоў П.М. Славяне і балты ў Верхнім Падняпроўі ў сярэдзіне і трэцяй чвэрці I тыс. н.э.
- ↑ Волос