Дняпро (станцыя метро)
«Дняпро» укр.: Дніпро | |
|---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
| Кіеўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 6 лістапада 1960 года |
| Раён | Дняпроўскі |
| Акруга | Венецыянскі востраў |
| Тып | Эстакадная адкрытая |
| Тып платформаў | берагавая |
| Форма платформаў | па I пуці прамая, па II пуці выгнутая |
| Даўжыня платформаў, м | 124,0 м |
| Узведзена | Кіеўметрабуд |
| Выхад да вуліц | Набярэжная шаша |
| Час адкрыцця | 05:40 |
| Код станцыі | 122 |
| Суседнія станцыі | Гідрапарк і Арсенальная |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дняпро (укр.: Дніпро́, ⓘ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Арсенальная» і «Гідрапарк».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва; да 1965 года — канцавая станцыя. Пасажырапаток — 2,8 тыс. чал./суткі[1]. Станам на 2016 год з’яўляецца найменш загружанай станцыяй Кіеўскага метрапалітэна.
З 2008 года станцыя мае статус «толькі што выяўлены аб’ект культурнай спадчыны», помнік архітэктуры і горадабудаўніцтва, навукі і тэхнікі[2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя размешчана каля падножжа стромкага схілу правага берага р. Дняпро. Ад станцыі «Дняпро» пачынаецца наземны ўчастак Святошынска-Броварскай лініі.
Першая станцыя Кіеўскага метрапалітэна берагавога тыпу, наземная і адкрытая. Бакавыя пасадачныя платформы размешчаны на эстакадзе над набярэжнай. Частка платформы на ІІ пуці размешчана па дузе. Платформы звязаны лесвіцай з наземным вестыбюлем, які размешчаны з боку берагавога схілу і мае два выхады на набярэжную. З боку ракі ад кожнай платформы адыходзяць масткі да пілонаў са шкла і бетону, у якіх размешчаны лесвіцы для высадкі і пасадкі пасажыраў (у цяперашні час гэтыя выхады не працуюць). Гэтыя пілоны служаць таксама п’едэсталам для дзвюх манументальных скульптур «Мір» у выглядзе жанчыны з галубамі і «Труд» у выглядзе фігуры працоўнага, устаноўленых у 1965 годзе.
Працягам эстакады служыць мост Метро арачнай канструкцыі, сумешчаны з аўтатранспартным мостам, пабудаваны ў 1965 годзе. Станцыя разам з мостам Метро стварае адзіны архітэктурны ансамбль.
Да 1965 года цягнікі прыбывалі з боку «Арсенальнай» на першы пуць, праводзілі высадку пасажыраў на левую платформу (калі стаяць тварам да Дняпра), якая ў той час знаходзілася на месцы другога пуці, пасля прымалі пасажыраў з правай платформы і адпраўляліся назад у бок «Арсенальнай».
Ствнам на 2012 год станцыя мае самую вялікую даўжыню платформы ў Кіеўскім метрапалітэне. Традыцыйная даўжыня платформы для Кіева — 100—104 м супраць 124 м на станцыі «Дняпро». Тэарэтычна станцыя разлічана на шасцівагонны састаў, аднак на практыцы яго не зможа прыняць аніводная станцыя на лініі.
Рэжым працы
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё — 5:40, закрыццё — 00:12.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 6:03
- ст. «Акадэмгарадок» — 5:46
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:32
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:16
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Станцыя, выгляд з моста
-
Вестыбюль станцыі
-
Вестыбюль станцыі
-
Вестыбюль станцыі
-
Вестыбюль станцыі
-
Лесвіца на платформу
-
Парталы тунэляў
-
Пасадачная платформа
-
Манументальная скульптура «Труд»
-
Манументальная скульптура «Мір»
-
Цягнік на мосце Метро
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 7 кастрычніка 2006.
- Станцыя «Дняпро» на сайце «Свет метро»
- Фота мантажу «Метраліфта» у анлайн-музеі Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 9 студзеня 2012.
- Фатаграфіі станцыі
- Відэа са станцыі «Дняпро» на YouTube
- Мадэль «Метраліфта» на станцыі «Дняпро» з Музея Метрапалітэна ў Кіеве Архівавана 10 сакавіка 2009.