Добрыца Чосіч
Добрыца Чосіч (сербск.: Добрица Ћосић) (29 снежня 1921, Веліка-Дрэнава, Сербія — 18 мая 2014, Бялград, Сербія) — сербскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Скончыў Школу журналістыкі і Вышэйшую палітычную школу. У 2-ю сусветную вайну ўдзельнік югаслаўскага партызанскага руху. Акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1982). У 1992-93 прэзідэнт Саюзнай Рэспублікі Югаславіі.
Друкуецца з 1943. Вядомасць прынёс першы раман «Сонца далёка» (1951), які ўвасобіў пераадоленне ідэалагізацыі і схематызму, азначыў новыя тэндэнцыі ў развіцці літаратур народаў Югаславіі. У творчасці, выяўляючы на кожным этапе наватарскія рысы, сцвердзіўся як раманіст эпічнага складу, здольны глыбока асэнсоўваць і дэміфалагізаваць гісторыю народа і чалавецтва, ствараць універсальныя метафары і тыпы: раманы «Карані» (1954), «Казка» (1966), «Грэшнік» (1984), «Адступнік» (1986), «Вернік» (1990) і гісторыка-панарамныя творы «Падзелы» (1961), «Час смерці» (1975), «Час улады» (1995), «Час ліха» (1996). Аўтар кніг публіцыстыкі і эсэістыкі, у т.л. «Перамены» (1992).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Slavoljub Djukić, Čovek u svom vremenu: Razgovori sa Dobricem Ćosićem (Belgrade: Filip Višnjić, 1989)
- Jasna Dragović Soso, Saviours of the Nation (McGill-Queens University Press, 2001)
- Nick Miller, The Nonconformists: Culture, Politics, and Nationalism in a Serbian Intellectual Circle, 1944—1991 (Budapest and New York: Central European University Press, 2007)
Зноскі
- ↑ Dobrica Cosic, First Friend Then Foe of Serbia’s Milosevic, Dies at 92 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2014. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 9 сакавіка 2021.
- ↑ http://www.sanu.ac.rs/Clanstvo/Clan.aspx?arg=1349
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 2014 годзе
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства
- Лаўрэаты прэміі часопіса НІН
- Асобы
- Памерлі ў Бялградзе
- Прэзідэнты Югаславіі
- Югаслаўскія партызаны