Догадзіма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
До́га
яп. 島後
Паўднёвы ўсход вострава
Паўднёвы ўсход вострава
Характарыстыкі
Плошча241,58 км²
Насельніцтва14 849 чал.
Шчыльнасць насельніцтва61,47 чал./км²
Размяшчэнне
36°14′ пн. ш. 133°17′ у. д.HGЯO
АкваторыяЯпонскае мора
Краіна
Догадзіма (Японія)
До́га
До́га
Map

До́га (яп.: 島後) — востраў на поўдні Японскага мора, найбуйнейшы ў групе астравоў Окі. Тэрыторыя — 241,58 км². Насельніцтва (2013 г.) — 14849 чал.

Востраў До́га разам з суседнімі малымі астравамі і скаламі звычайна вылучаюць у асобную падгрупу астравоў Окі. Ён знаходзіцца ў 65 км на поўнач ад ўзбярэжжа Хонсю, у 575 км на паўночны захад ад Токіа. З поўначы на поўдзень востраў цягнецца на 21 км, з захаду на ўсход — на 18,4 км.

До́га мае вулканічнае паходжанне, уяўляе сабою рэшткі старажытнага стратавулкана. Тут знойдзены адны з найбольш старажытных адкладанняў горных парод на Японскіх астравах. Канчаткова востраў аддзелены ад суседніх астравоў і Хонсю каля 10 тысяч гадоў таму. Рэльеф скалісты. Найвышэйшы пункт — гара Даймандзі (608 м).

Асноўныя галіны мясцовай эканомікі — рыбалоўства, сельская гаспадарка, турызм. Звязаны паромнай і авія- пераправамі з востравам Хонсю.

Востраў До́га, самы буйны з астравоў Окі, часам памылкова называюць Догадзіма, ці «востраў Окіносіма». Самы вялікі горад Окіносіма названы ў гонар «Окіносіма», традыцыйнай назвы для групы астравоў, што азначае астравы Окі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]