Дож

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шэсце венецыянскага дожа.

Дож (італ.: doge, ад лац.: dux — правадыр) — тытул кіраўніка дзяржавы у некаторых італьянскіх рэспубліках.

Венецыянскі дож[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне тытула[правіць | правіць зыходнік]

Тытул існаваў у Венецыі на працягу больш чым дзесяці стагоддзяў, з 8 ст. па 18 ст. Узнік у 697 годзе, у той час Венецыя фармальна падпарадкоўвалася Візантыі. Першым дожам стаў Анафеста. Меркавана, першыя дожы выконвалі функцыі намеснікаў Візантыйскай імперыі.

Абавязкі дожа[правіць | правіць зыходнік]

Улада дожа строга абмяжоўвалася. Напрыклад, дож не меў права з’яўляцца на публіцы без суправаджэння, не мог аднаасобна сустракацца з іншаземнымі вяльможамі або пасламі, не мог адзін распячатваць афіцыйныя пісьмы. У дожа не магло быць уласнасці на тэрыторыі іншых дзяржаў. Ён не мог пакідаць тэрыторыю Палаца дожаў і базілікі Сан-Марка.

Звычайна дожы кіравалі да самай смерці, хаця здараліся выпадкі пазбаўлення пасады. Прыбыткі дожа на пасадзе былі невялікімі. Пасля 1501 г. была распрацаваная працэдура пасмяротнага пакрыцця шкоды, нанесенай дожам у перыяд кіравання, напрыклад у выніку крадзяжоў: Суд мёртвых.

Адным з цырыманіяльных абавязкаў дожа было ажыццяўленне цырымоніі заручын дожа з морам. Дож кідаў кольца ў Адрыятыку з дзяржаўнага карабля — галеры, якая насіла назву Бучынтора або Букентаўр. Традыцыя з’явілася пасля 1000 года, у адзначэнне заваявання Далмацыі 26-м дожам П’етра Арсеола II.

Галаўны ўбор дожа

Адзенне дожа складалася з шапкі-каўпака адмысловай формы, мяча, пурпурнай або залатой мантыі, з каўняром з футра гарнастая і чырвоных чаравікоў, падобных да чаравікоў візантыйскіх імператараў. Штогод у Вялікдзень дож узначальваў працэсію ад Сан-Марка да жаночага кляштара Сан Закарыа, дзе галоўная манахіня кляштара ўручала яму новую шапку (corno ducale), пашытую манашкамі. Шапка мела форму рога, была цвёрдай, выраблялася з парчы.

З часам абавязкі дожа ўсё больш перакладаліся на венецыянскіх службоўцаў.

Скасаванне тытула[правіць | правіць зыходнік]

Тытул быў скасаваны Напалеонам у 1797 годзе. Венецыя трапіла ў залежнасць ад Аўстрыі, пасля гэтага мелі месца іншыя формы кіравання, але да інстытута дожаў Венецыя больш не вярнулася.

Генуэзскі дож[правіць | правіць зыходнік]

Тытул дожа насіў галава Генуэзскай рэспублікі. Форма кіравання была запазычана ў Венецыі ў 1339 годзе з мэтай навесці парадак сярод мноства палітычных сіл, існаваўшых на той момант у рэспубліцы. З 1384 да 1515 г. найболей годныя і папулярныя грамадзяне займалі пост дожа, за выключэннем перыядаў замежных акупацый. У 1528 інстытут дожа быў адноўлены арыстакратамі, але абмежаваны тэрмінам кіравання два года. Тытул спыніў існаванне, як і ў Венецыі, пад ціскам французскіх заваёўнікаў.

У іншых дзяржавах[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ адной рэспублікай, якая выбірала дожаў, была маленькая Сенарыка[en]. Яна звалася так у гонар сталіцы, якая была размешчанна на захад ад Церама на Адрыятычным узбярэжжы Цэнтральнай Італіі. Тытул існаваў з 1343 г. да моманту далучэння рэспублікі да Неапалітанскага каралеўства ў 1797 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]