Доктар Уотсан
Доктар Уотсан | |
---|---|
Dr John H. Watson | |
Інфармацыя |
Доктар Джон Уотсан ці доктар Уатсан (англ.: Dr John Hamish Watson) — выдуманы персанаж апавяданняў Артура Конан Дойла. Сябра, памочнік і біёграф Шэрлака Холмса, яго сусед па кватэры, апавяданне ідзе ад яго асобы, акрамя чатырох гісторый. Ён апісваецца як тыповы джэнтльмен віктарыянскай эпохі ў адрозненні ад больш эксцэнтрычнага Холмса. Ён пранікнёны, хоць і ніколі не можа параўнацца з дэдуктыўнымі навыкамі свайго сябра.[1]
Прататыпам доктара Уотсана прынята лічыць самога Конана Дойля, аднак сэр Артур у сваіх мемуарах называў маёра Вуда, які быў сакратаром Конана Дойля і правёў побач з ім амаль 40 гадоў.
Уотсан быў адаптаваны ў розных фільмах, тэлевізійных серыялах, відэагульнях, коміксах і радыё, захоўваючы сваю ролю сябра і даверанай асобы Холмса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джон Уотсан у 1872 годзе паступіў ў Лонданскі ўніверсітэт, пасля яго сканчэння працуе хірургам у шпіталі Святога Барталамея. У 1878 годзе ён атрымлівае ступень доктара медыцыны і паступае дократам на ваенную службу. Уотсан служыць спачатку ў Індыі, а пазней у Афганістане. У Майвандскай бітве ён быў паранены, а пасля захварэў брушным тыфам, пасля чаго вяртаецца ў Лондан. У 1881 годзе сустракаецца з Шэрлакам Холмсам, здымае кватэру на Бейкер-стрыт у місіс Хадсан.
Паміж 1883 i 1887 гадамі некаторы час жыве ў ЗША, дзе мае прыватную медыцынскую практыку ў Сан-Францыска.
Пасля смерці брата Генры ў 1888 годзе, Уотсан сустракае Мэры Морстэн і бярэ шлюб з ёй. Купляе практыку ў Падынгтане, якую прадае ў 1891 годзе і вяртаецца ў Кенсінгтан. Каля 1892 года памірае Мэры Морстэн, праз два гады Уотсан прадае практыку ў Кенсінгтане і вяртаецца на Бейкер-стрыт. У 1902 годзе ён перасяліўся ў апартаменты на вуліцы каралевы Ганны, уступае ў новы шлюб і вяртаецца да медыцынскай практыкі.
Зноскі
- ↑ Allen Eyles (1986). Sherlock Holmes: A Centenary Celebration. Harper & Row. pp. 11–12. ISBN 0-06-015620-1.