Домавіна
Домавіна | |
---|---|
Дата заснавання | 13 кастрычніка 1912 |
Тып | сацыяльны інстытут і арганізацыя |
Лідар | Dawid Statnik[d] |
Цэнтр | |
Сайт | domowina.sorben.com/inde… |
Домавіна (в.-луж.: Domowina; Zwjazk Łužiskich Serbow, н.-луж.: Domowina; Zwězk Łužyskich Serbow; літ. — «радзіма»; «саюз/ліга лужыцкіх сербаў») — нацыянальная арганізацыя лужычанаў.
Створана ў 1912 годзе ў горадзе Хойерсверда (Германія), аб’яднаўшы больш за 30 лужыцкіх таварыстваў. У 1937 годзе была забаронена і зачынена. У 1945 годзе аднавіла сваю дзейнасць. Размяшчаецца ў горадзе Баўтцэн. Выдавецтва Домавіны выдае літаратуру на лужыцкіх мовах[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Была заснавана 13 кастрычніка 1912 года ў горадзе Хойерсверда лужыцкімі грамадскімі і культурнымі дзеячамі Арнаштам Бартам, Юрыем Слодзенькам, Гандрыям Кронай, Богумілам Швелям, Янам Дворнікам, Юрыем Дзеленькам, Аўгустам Лапштіхам, Францам Кралем і Міхалам Наўкай[2].
Домавіна аб’яднала звыш за 30 лужыцкіх арганізацый. Асноўнымі мэтамі былі абарона нацыянальна-культурных, сацыяльных і эканамічных інтарэсаў лужычанаў розных саслоўяў. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў пачаўся ціск на арганізацыю. У пачатку 1937 года нацыстскія ўлады паставілі ультыматум кіраўнікам Дамовіны з патрабаваннем прыняць новы статут з новай назвай арганізацыі: «Саюз немцаў, якія гавораць па-вендскі». У выпадку прыняцця новага статута, улады абяцалі захаваць арганізацыю і сербалужыцкую прэсу. Павол Неда адхіліў ультыматум, пасля чаго 18 сакавіка 1937 года Домавіна была фактычна ліквідавана.
10 мая 1945 года Домавіна аднавіла сваю дзейнасць у горадзе Кроствіц. У часы Усходняй Германіі ўваходзіла ў Нацыянальны фронт ГДР і кантралявалась Сацыялістычнай адзінай партыяй Германіі.
У наш час
[правіць | правіць зыходнік]У наш час штаб-кватэра размешчана ў г. Баўтцэн. уключае ў сябе 15 арганізацый, у тым ліку Саюз лужыцкіх мастакоў, Саюз сорбскіх студэнтаў, Сорбскі школьны саюз. Актыўна дзейнічае выдавецтва, якое выпускае кнігі на лужыцкіх мовах.
Уваходзіць у Федэралісцкі саюз еўрапейскіх нацыянальных меншасцей і народнасцяў, у Таварыства прыгнечаных народаў і Еўрапейскае бюро моўных меншасцей.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- Арнашт Барт (1912—1927)
- Якуб Шэўчык (1927—1930)
- Ян Кшышан (1930—1933);
- Павал Неда (1933—1950);
- Курт Крэньц (1951—1973);
- сакратар Юрый Грос (1973—1990). У 1973 годзе пасада сакратара была скасавана;
- Бернат Цыж (1990—1991);
- Ян Павол Нагель (1991—1992);
- Якуб Бранкачк (1993—2000);
- Ян Нук (2000—2011);
- Давід Статнік (з 2011).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Домовина . // knowledge.su. Праверана 2016-5-16.
- ↑ Zur Geschichte der Domowina Архівавана 26 кастрычніка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Домовина / Лаптева Л. П. // Динамика атмосферы — Железнодорожный узел. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2007. — С. 253. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-339-2.
- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 154—155, 157—158, ISBN 5-7576-0063-2
- Семиряга М. И. Лужичане. — М., Л., 1955.
- Шевченко К. В. Лужицкий вопрос и Чехословакия 1945—1948. — М., 2004.