Домавіна (выдавецтва)
Домавіна | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Заснавана | 1 ліпеня 1958 года |
Адрас | Tuchmacherstraße 27, 02625 Bautzen |
Вэб-сайт | domowina-verlag.de |
Домавіна, поўная назва — Нацыянальнае выдавецтва Домавіна (в.-луж.: Ludowe nakładnistwo Domowina, н.-луж.: Ludowe nakładnistwo Domowina, ням.: Domowina-Verlag) — назва выдавецтва ў Германіі. Знаходзіцца ў Баўтцэне. Выдае друкаваныя выданні на ніжнялужыцкай і верхнялужыцкай мовах.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Выдавецтва было заснавана 1 ліпеня 1958 года ў Баўтцэне як дзяржаўнае прадпрыемства. Было прыватызавана пасля аб'яднання Германіі. Выдавецтва выпускае разнастайную друкаваную прадукцыю на лужыцкіх мовах. У выдавецтве друкуюцца лужыцкія перыядычныя выданні «Serbske Nowiny», «Nowy Casnik», «Katolski Posoł», «Rozhlad», «Lětopis».
У 2008 годзе выдавецтва выпусціла 3800 друкаваных найменняў.
Вядомыя супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Ева Ворша Ланзіна (нар. 1928) — лужыцкая мастачка, ілюстратар.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Bernd-Ingo Friedrich: 50 Jahre Domowina-Verlag. 50 lat ludowe nakładnistwo Domowina. In: Marginalien. Zeitschrift für Buchkunst und Bibliophilie. Heft 193 (1, 2009), Harrassowitz Verlag, Wiesbaden 2009, ISSN 0025-2948, S. 43-49 (Digitalisat als 50 Jahre Domowina-Verlag Bautzen. 50 lat ludowe nakladnistwo Domowina Budysin.)
- Domowina Verlag, Bautzen. In: Christoph Links: Das Schicksal der DDR-Verlage. Die Privatisierung und ihre Konsequenzen. 2. Auflage, Links, Berlin 2010, ISBN 978-3-86153-595-9, zugleich: Dissertation, Humboldt-Universität Berlin, 2008, S. 64-65
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт выдавецтва (ням.)