Дом-музей І з’езду РСДРП

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дом-музей І з'езда РСДРП)
Перайсці да: рух, знайсці
Дом-музей І з'езда РСДРП
Домик РСДРП 2.JPG
Профіль

гістарычны манаграфічны

Заснаваны

1923

Падпарадкаванасць

Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі

Месцазнаходжанне

Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а, 220005

Агульная плошча

316

Выставачная плошча

101,2

Тэлефон

017 236-68-47

Дырэктар

Бяспанскі Сяргей Іванавіч

Адкрыты

10.00 – 18.00, акрамя серады

Лагатып Вікісховішча Дом-музей І з'езда РСДРП на Вікісховішчы

Дом-музей І з'езда РСДРП — музей у Мінску, філіял Нацыянальнага музея гісторыі і культуры. Экспазіцыя размяшчаецца ў доме, дзе ў 1898 г. праходзіў Першы з'езд РСДРП.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старая таблічка

Дом-музей І з'езда РСДРП адкрыты ў 14 сакавіка 1923 г. ў дзень 25-годдзя з'езда. Музей зрабіўся важкім элементам прапаганды камуністычных ідэй марксізму-ленінізму ў СССР. Уся экспазіцыя займала ўсяго адзін пакой - той, у якім і праходзіла пасяджэнне. Складалася яна з мемарыяльнай часткі і дапаўнялася тэмамі, прысвечанымі барацьбе У. Леніна па стварэнню бальшавіцкай партыі новага тыпу, успамінамі ўдзельнікаў з'езда. Астатняя частка дома заставалася жылой аж да 1941 г[1].

У часы вайны 24 чэрвеня 1941 г. будынак музея разам з экспанатамі згарэў падчас нямецкіх авіяналётаў на Мінск быў разбураны. У 1948 г. па захаваных дакументах дом поўнасцю адноўлены. Знаходзіўся на былой Захар'еўскай вуліцы. У 1953 г. ў сувязі з рэканструкцыяй Ленінскага праспекта і плошчы Перамогі Дом-музей быў перанесены бліжэй да берага р. Свіслач, дзе ён знаходзіцца і цяпер[1].

Музей зрабіўся візітнай карткай БССР, абавязковым аб'ектам для наведвання ўрадавых дэлегацый, турыстычных груп, школьнікаў і студэнтаў. За пасляваенны час яго бясплатна наведала каля 8 мільёнаў чалавек. Сярод знакамітых наведвальнікаў былі лідары міжнароднага камуністычнага руху: Фідэль Кастра, Хо Шы Мін, Л. Брэжнеў і іншыя[1].

Гасціная
Спальны пакой

На 1984 год музей складаўся з 7 пакояў, два з якіх — мемарыяльныя. 5 пакояў былі адведзены пад тэматычную экспазіцыю[1].

Пасля развалу СССР і ліквідацыі КПСС ў 1991 г. музей быў закрыты. 10 лютага 1992 г. будынак перадалі Міністэрству культуры і ён стаў філіялам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. У 1995 г. у ім адкрылася новая экспазіцыя, якая прапагандавала І з'езд РСДРП ужо як з'езд не будучых камуністаў, а сацыял-дэмакратаў заходнееўрапейскай арыентацыі і сацыялістычную ідэю ў цэлым свеце[1].

У 2007 г пасля капітальнага рамонту будынка была зацверджана новая тэматычная структура экспазіцыі з наступных блокаў: "Горад", "Гараджане", "З'езд", "Музей". Савецкі перыяд вырашылі адлюстроўваць праз зменныя выставы ў другой палове музея праз доўгатэрміновы выставачны праект "Сімвалы эпохі"[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Минск : энцикл. справ. ― Мн.,1983. (БА187420)
  • Республика Беларусь: энциклопедия. Т. 3. — Мн., 2006.
  • Дом-музей I з'езда РСДРП / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. -Мн., 1996. — Т. 3. — С. 269.
  • Миронова Ж. Н. Дом-музей I съезда РСДРП. — Мн.: Беларусь, 1983. — [47] с.
  • Волчков В. Приходите, смотрите, выводы делайте сами / / Вечерний Минск. — 1998. — 13 марта.
  • Дзяргач I. Абязлюдзела ў доме над Свіслаччу / / Народная газета. — 1992. — 19 лют.
  • Кравченко А. Увидеть прошлое и подумать о будущем / / 7 дней. — 1996. — 13 июля.
  • Кривец О. Мирно тикают часы… / / 7 дней. — 1999. — 22 мая.
  • Музей застаецца дзяржаўным / / Культура. — 1995. — 9-15 жн. (№ 29).
  • Сіманюкоў С. Адкінуўшы ўсё непатрэбнае… / / Культура. — 1998. — 16-22 мая (№ 18).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]