Дом-музей Пятра Алейнікава
| Дом-музей Пятра Алейнікава | |
|---|---|
| Заснаваны | 1 ліпеня 1998 |
| Адкрыты | 12 ліпеня 1998 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Памеры фонду | 186 (2001)[1] |
| Агульная плошча | 48 м²[1] |
| Выставачная плошча | 48 м²[1] |
| Адрас | 213030, в. Крывель, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць |
| Тэлефон | +375 29 5492797 |
| Дырэктар | Юрый Мікалаевіч Махорын |
| Адкрыты |
з 9:00 да 18:00 выхадныя: нядзеля, панядзелак |
Дом-музей Пятра Алейнікава — мастацкі персанальны музей у вёсцы Крывель Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, прысвечаны жыццю і творчасці савецкага кінаакцёра Пятра Алейнікава[1]. Філіял Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея[2]. У Крывалі нарадзіўся Пётр Алейнікаў, сюды ён неаднаразова вяртаўся падчас жыцця[3]. Філіялам загадвае Юрый Мікалаевіч Махорын[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей быў заснаваны 1 ліпеня 1998 года паводле рашэння № 10-25 ад 24 чэрвеня 1998 года Шклоўскага райвыканкама[1]. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 12 ліпеня 1998 года, у дзень нараджэння Пятра Алейнікава[3].
Драўляную хату спецыяльна для музея ўзвялі на месцы, дзе жыла сям’я Алейнікава, па падабенстве старой. Новы будынак атрымаўся больш упрыгожаным: напрыклад, у арыгінальнай хаце аканіц не было[5].
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2001 год фонды музея налічвалі 186 прадметаў. Агульная плошча будынка складала 48 м², і ўся яна выкарыстоўвалася пад экспазіцыйна-выставачную дзейнасць[1]. Паводле больш сучасных звестак, у невялікай драўлянай хаце, дзе месціцца музей, сабрана каля 200 экспанатаў[3].
Аснову калекцыі складаюць фотаздымкі з сямейнага альбома і малюнкі бацькі акцёра, якія перадаў сын Алейнікава — Тарас[3]. У экспазіцыі прадстаўлены таксама фотаздымкі са здымачнага працэсу і іншыя матэрыялы пра творчасць акцёра[5]. Іншыя экспанаты (прадметы побыту, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) былі сабраныя мясцовымі жыхарамі[3].
Дом-музей з’яўляецца адзіным сацыяльна-культурным цэнтрам у вёсцы. Тут праводзяцца мясцовыя святы, арганізуюцца прагляды фільмаў з удзелам Алейнікава і культурныя мерапрыемствы[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Дом-музей Пятра Алейнікава // Музеі Беларусі=Мuseums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А.Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А.Б. Сташкевіч, В.У. Мірончык.. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-01-0308-6.
- ↑ Учреждение культуры «Шкловский районный историко-краеведческий музей» (руск.). Учреждение культуры «Шкловский районный историко-краеведческий музей». Праверана 23 жніўня 2025.
- ↑ а б в г д е Сайт Шкловской БС. www.lib-shklov.mogilev.by. Праверана 23 жніўня 2025.
- ↑ Филиал (руск.). Учреждение культуры «Шкловский районный историко-краеведческий музей» (27 красавіка 2021). Праверана 23 жніўня 2025.
- ↑ а б сегодня, СБ-Беларусь. О кумире советских зрителей Петре Алейникове рассказывают его земляки (руск.). www.sb.by (30 ліпеня 2022). Праверана 23 жніўня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дом-музей Пятра Алейнікава // Музеі Беларусі=Мuseums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А.Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А.Б. Сташкевіч, В.У. Мірончык.. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-01-0308-6.
- Панова І. Самародак шклоўскай зямлі // Звязда. — 1998. — 18 ліпеня.
- Цветков Ю. Звезда кино и деревенский музей республиканского масштаба // Рэспубліка. — 1998. — 19 лістапада.