Дом Гурэвіча
Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 4 | |
---|---|
53°53′44″ пн. ш. 30°19′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Дом Гурэвіча — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 4.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў канцы XIX ст. на вул. Вялікай Садовай, пабудаваны як жылы будынак. Належаў Гурэвічу. Верхні паверх займалі жылыя кватэры, на ніжнім размяшчалася пяць крам[1].
У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны адбудаваны ў 1950—1953 гг. У 1995 г. рэканструяваны з дабудовай да трохпавярховага аб’ёма. Цяпер гэта жылы дом з гандлёвымі кропкамі на першым паверсе[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак, які галоўным фасадам выходзіць на вул. Ленінскую. Паверхі падзелены карнізным паяском. Першы паверх галоўнага фасада дэкарыраваны рустоўкай, другі — гладкі, аконныя праёмы прамавугольныя. Сцены завершаны прафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка анфіладная, цяпер зменена[2].
Зноскі
- ↑ а б kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 чэрвеня 2022.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх