Дом Лур’е (Магілёў, Першамайская вуліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дом Лур’е (Магілёў))
Славутасць
Дом Лур’е

53°53′56″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы канец XVIII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Лур’е — будынак у Старым горадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 15.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дваровы фасад

Двухпавярховы дом пабудаваны ў канцы XVIII ст. з цэглы як жылы. Належаў Лур’е. Меў два цагляныя двухпавярховыя флігелі на 9 і 6 пакояў. На першым паверсе (8 пакояў) займала загатоўчая майстэрня і дзве крамы: тытунёвая Р. Ліўшыца і бакалейная Л. Х. Перальмана, акрамя таго тут размяшчалася пазыковая каса, адна жылая кватэра. На другім паверсе 12 пакояў займалі жылыя кватэры. У мезаніне мелася яшчэ 4 пакоі. У 1912 г. у будынку працаваў мужчынскі шавец С. Корын, мелася абутковая майстэрня Дусавіцкага. У 1927 г. будынак знаходзіўся ў паўразбураным стане. 28 лютага 1928 г. пераданы ў карыстанне гаркамгасу для ўпраўлення будаўніцтва дарогі Магілёў — Менск тэрмінам на 12 гадоў. Пазней верхні паверх быў жылым, на ніжнім — кафэ «Смажанка». Цяпер размясцілася і ювелірная крама «Зіка»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]