Дом Ляховіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
даходны дом
Дом Ляховіча
Мінск. Плошча Мяснікова. Дом Ляховіча.jpg
53°53′40″ пн. ш. 27°32′28″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектычны кірунак
Дата пабудовы канец XIX — пач. XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143шыфр 713Г000143

Дом Ляховіча (Мінск Цэнтр)
Дом Ляховіча
Дом Ляховіча

Дом Ляхо́віча — помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку ў Мінску. Месціцца па адрасе вуліца Мяснікова, 76. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом Ляховіча ў пачатку XX ст.

Двухпавярховы будынак пабудаваны ў канцы XIX ст. на тагачаснай Новамаскоўскай вуліцы (цяпер Мяснікова) як даходны дом. Уласнасць Ляховіча Казіміра Адольфавіча[1]. З 1904 г. у будынку месціцца 7-е жаночае вучылішча (двухкласнае з трэцім рукадзельным класам) і 5-е аднакласнае прыходскае вучылішча. Пазней дом перайшоў у вядзенне да Мінскага габрэйскага таварыства і ў ім месцілася 3-е жаночае габрэйскае вучылішча[2].

Пасля Другой сусветнай вайны будынак перапланіраваны пад жылы дом, у ім жылі супрацоўнікі Інстытута замежных моў[2].

У 1990 г. пачалася рэстаўрацыя будынка, якая скончылася ў 1998 г., былі прыбудаваныя 2 паверхі[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная частка галоўнага фасада з балконам

Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Паверхі аддзеленыя карнізным поясам. Аконныя праёмы лучковыя без ліштваў, аздобленыя сандрыкамі: на першым паверсе прамымі, а на другім — лучковымі. Помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку.

Зноскі

  1. Маракоў, 2012, с. 15
  2. 2,0 2,1 2,2 Мясникова улица (руск.) . minsk-old-new.com. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2017. Праверана 21 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]