Дом Маскаліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Маскаліка
Дом № 12 у забудове вуліцы
Дом № 12 у забудове вуліцы
53°54′03″ пн. ш. 27°33′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Маскаліка — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе Інтэрнацыянальная вуліца, 12. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

План сядзібы дома канца ХІХ ст.

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].

Адразу пасля пажару мінскі мешчанін Зэлік Маскалік вырашыў пабудаваць на месцы знішчанай драўлянай забудовы двухпавярховы мураваны дом. Гэты будынак быў накрыты двухсхільным дахам, аддзеленым ад сцяны прафіляваным карнізам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай. Аконныя праёмы першага і другога паверхаў паўцыркульныя. Над вокнамі другога паверха знаходзіліся прафіляваныя сандрыкі. На другім паверсе былі два балконы з жалезнай агароджай. Балконныя дзвярныя праёмы былі аздоблены калонкамі. На першым паверсе была праязная арка, перакрытая скляпеннямі[1].

Паводле інвентарызацыі 1910 года на першым і другім паверхах знаходзілася шэсць жылых кватэр[1].

Вуліца ў маі 1943 года. Над домам № 12 бачны надбудаваны трэці паверх, які яшчэ не быў затынкаваным

Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры. У 19201930-я гады ў былым доме Маскаліка дабудаваны трэці паверх, які да 1941 года не быў атынкаваны. Адначасова была замуравана праязная арка, дзе быў зроблены жылы пакой, які меў два акна. У гады Вялікай Айчыннай вайны былы дом Маскаліка не пацярпеў. Пасля вайны быў атынкаваны трэці паверх будынка і часткова зменена яго планіроўка[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 12

Трохпавярховы, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае ў тарцы будынка шчыт. Мае несіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Галоўны фасад расчлянёны карнізнымі паясамі. Аконныя праёмы 1-га і 2-га паверхаў лучковыя без ліштваў, па 2-м паверсе — з прамымі сандрыкамі, на 3-м наверсе — паўцыркульныя. Несіметрычна па фасадзе размешчаны невялікія балконы. Выкарыстоўваецца як жылы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]