Дом Саветаў (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Саветаў
59°51′08″ пн. ш. 30°19′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Сталінская архітэктура і Сталінскі ампір[2]
Архітэктар Ной Абрамавіч Троцкі[d]
Дата заснавання 1941
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810321000№ 7810321000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Саветаў — будынак, пабудаваны ў 1936—1941 гадах групай архітэктараў пад кіраўніцтвам акадэміка Н. А. Троцкага — Я. М. Лукіным, М. А. Шапілеўскім і іншымі. Знаходзіцца на Маскоўскай плошчы ў Санкт-Пецярбургу, Маскоўскі праспект, 212.

У будынку каля сямісот працоўных памяшканняў, зала пасяджэнняў на тры тысячы чалавек.

Архітэктура і гісторыя будынка[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная васьміпавярховага частка будынка: чатырнаццацікалонны порцік, завершаны скульптурнай групай на тэму сацыялістычнага будаўніцтва (скульптар М. В. Томскі) і гербам РСФСР (скульптар І. У. Крастоўскі).

Бакавыя пяціпавярховыя крылы размешчаны сіметрычна, акцэнтаваныя порцікамі. На ўсходнім фасадзе Дома Саветаў выступае паўратонда залы пасяджэнняў. Пры аздабленні будынка (была завершана пасля 1945 года) выкарыстоўваліся граніт, мармур і каштоўныя пароды дрэва.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Доме Саветаў працавалі розныя навуковыя інстытуты, затым абароннае прадпрыемства НВА «Ленінец». Цяпер у будынку размешчаны бізнес-цэнтр «Маскоўскі» (уласнік будынка — НВА «Ленінец»).

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. https://www.fiesta.ru/spb/routes/luchshie-zdaniya-stalinskogo-ampira/