Дом Фрыдмана
Славутасць | |
Дом Фрыдмана | |
---|---|
![]() | |
53°54′08″ пн. ш. 27°33′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом Фрыдмана — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 26. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, на месцы якой у другой палове XIX стагоддзя пабудаваны двухпавярховы жылы дом, які галоўным фасадам выходзіў на Койданаўскую вуліцу. Гэты будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года[1].

Адразу пасля пажару мінскі мешчанін Якаў Фрыдман звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу с праектам на аднаўленне пашкоджанага будынка, а таксама двух мураваных флігеляў у двары, і на будаўніцтва дадатковых гаспадарчых пабудоў[1].
Гэта быў двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам, які быў аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам. Галоўны фасад адноўленага дома, які выходзіў на вуліцу Койданаўскую, быў вырашаны ў стылі эклектыкі. Ён быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай і багата аздоблены ляпным дэкорам. Другі паверх быў аформлены рустам і меў два балконы з літымі дэкаратыўным кратамі. У паўднёва-заходняй частцы будынка знаходзілася праязная арка, перакрытая скляпеннямі[1].
З 1890 года гэты будынак належаў мінскаму мешчаніну Юдэлю Ліберману. Паводле інвентарызацыі 1910 года большую частку памяшканняў займалі жылыя кватэры, а на першым паверсе знаходзілася яўрэйскае пачатковае вучылішча[1].
Пасля 1920 года былы дом Фрыдмана нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры. У гады Другой сусветнай вайны не пацярпеў[1]. Пасля вайны тут таксама размяшчаліся жылыя кватэры. Да канца XX стагоддзя былы дом Фрыдмана амаль цалкам захаваў архітэктурнае рашэнне фасадаў XIX — пачатку XX стагоддзяў[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы чатырохвугольны ў плане з вуглавой прыбудовай. У дваровай частцы будынак накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад упрыгожаны дэкаратыўнымі элементамі: карнізным поясам паміж паверхамі, фігурнымі сандрыкамі пад вокнамі 1-га паверха, падаконнымі плітамі з геаметрычным арнаментам і руставанымі лапаткамі ў прасценках на 2-м паверсе. Пад дахам праходзіць масіўны развіты карніз. У левай частцы дома арачны праезд з крыжовым скляпеннем[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е БУДЫНАК № 26 ДОМ ФРЫДМАНА
- ↑ 271. Забудова вуліцы Рэвалюцыйнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 271. Забудова вуліцы Рэвалюцыйнай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Фрыдмана
- БУДЫНАК № 26 ДОМ ФРЫДМАНА