Дом Чорнагаловых (Рыга)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом Чорнагаловых
ням.: Das Schwarzhäupterhaus, лат.: Melngalvju nams
La place de lhôtel de ville (Riga).jpg
56°56′50″ пн. ш. 24°06′25″ у. д.HGЯO
Краіна Латвія
Горад Рыга
Архітэктурны стыль цагляная готыка
Першае згадванне 1334
Дата скасавання 1948

Дом Чорнагаловых (ням.: Das Schwarzhäupterhaus, лат.: Melngalvju nams) — помнік архітэктуры XIV стагоддзя, знаходзіцца ў самым цэнтры Рыгі. Будынак неаднаразова перабудоўвалі[1]. Падчас Другой сусветнай вайны разбураны. Адноўлены 1996—2000 гадах да святкавання 800-годдзя Рыгі.

Пабудаваны падчас ордэнскай акупацыі (13301353), першы дакументальны ўспамін датуецца 1334 годам (новы дом Вялікай гільдыі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сімволіка Чорнагаловых

У канцы XIII стагоддзя існавала брацтва Св. Георгія, у якое прымалі маладых, нежанатых замежных купцоў. Першапачаткова яго патронам быў Св. Георгій — заступнік рыцараў і воінаў, пазней — Св. Маўрыкій (яго сімвал — чорная галава была намалявана на гербе брацтва) і за імі замацавалася імя Чорнагаловых.

Брацтва было цалкам свецкім. Заснавальнікамі рыжскай кампаніі, самай багатай і ўплывовай, меліся камісіянеры, агенты і прыказчыкі рыжскіх і замежных фірмаў. Яны займаліся закупам і дастаўкай тавараў у Рыгу. Занятак гэты быў звязаны з вялікай рызыкай, у адрозненне ад пасродніцкага гандлю мясцовых аселых купцоў, чыя рэзідэнцыя размяшчалася ў Вялікай гільдыі. Вандроўныя прыказчыкі і замежныя купцы стварылі ў Рызе сваю процівагу — кампанію Чорнагаловых. Хоць канчаткова пазбавіцца апекі Вялікай гільдыі ўдалося толькі ў канцы XVII стагоддзя.

У 1477 Чорнагаловыя арандуюць памяшканне ў верхнім паверсе Новага дома ў Рыжскага магістрата. Сам дом быў пабудаваны гільдыяй рамеснікаў для грамадскіх патрэб. З часам, укладваючы грошы ва ўпрыгажэнне і перабудову будынка, Чорнагаловыя становяцца асноўнымі арандатарамі з шэрагам прывілеяў. У даабедзенны час дом служыць біржай, вечарамі ператвараючыся ў месца для адпачынку і забаў бюргераў, залай для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, баляў і канцэртаў.

Стары будынак

Да другой паловы XVI стагоддзя арганізацыя кіравала грамадскім жыццём Рыгі, нароўні, а часта і сумесна з Вялікай гільдыяй. Чорнагаловыя актыўна ўдзельнічалі ў абароне горада, былі дзейнымі прыхільнікамі Рэфармацыі. У 1895 годзе таварыства спыняе сваю дзейнасць як саслоўная карпарацыя і становіцца нямецкім купецкім клубам, расфарміраваным пасле рэпатрыяцыі этнічных немцаў у 1939 годзе.

У розны час, на святах у доме Чорнагаловых, афіцыйна і інкогніта, прысутнічалі рускія цары і царыцы. Залы былі ўпрыгожаны параднымі партрэтамі манархаў Расіі і Швецыі, у тым ліку, падораным асабіста, партрэтам Кацярыны II. У кнізе ганаровых наведвальнікаў можна было ўбачыць аўтограф германскага канцлера Ота фон Бісмарка.

У канцы чэрвеня 1941 года стаў адной з ахвяр абстрэлу жылых кварталаў горада нямецкімі войскамі. Пасля вайны аднаўленне было прызнана нерацыянальным і разваліны, якія прастаялі да 1948 года, былі разабраны.

На месцы знішчанага вайной жылога квартала і невялікай Ратушнай плошчы з'явілася вялікая плошча Латышскіх чырвоных стралкоў. Быў пабудаваны прысвечаны ім музей і пастаўлены помнік. Пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі плошча стала называцца Ратушнай (лат.: Rātslaukums), а музей стаў Музеем акупацыі Латвіі.

Дом Чорнагаловых быў адноўлены на ранейшым месцы ў 19962000 гадах да святкавання 800-годдзя Рыгі[2]. Выдаткі на будаўніцтва ўсяго комплексу склалі 3 мільёна 952 780 латаў.[3]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом Чорнагаловых у нашы дні

Не захавалася выяў першапачатковага выгляду будынка Дома Чорнагаловых, які меў памеры, якія прыкладна супадаюць з цяперашнім збудаваннем (17х25 м.). У цэнтральнай частцы была зала з размешчаным пад ёй невялікім паверхам, разбітым на памяшканні, а яшчэ ніжэй — сутарэннямі. На гарышчы размяшчаліся складскія памяшканні. Пры ўсіх шматлікіх пераробках і перабудовах захавалася ядро будынка, адноўленае і ў сённяшняй пабудове.

Фасад набыў звыклы выгляд у пачатку XVII стагоддзя, ён быў выкананы ў стылі паўночнаеўрапейскага маньерызму. Імя майстра невядомае, але прафесар Б. Р. Віпер паказваў на падобныя архітэктурныя прыёмы, выкарыстаныя майстрамі пры будаўніцтве гарадской ратушы ганзейскага Брэмена (1612) і рыжскага дома Чорнагаловых. Ён лічыў, што аўтараў трэба шукаць сярод нідэрландскіх майстроў, якія працавалі ў Брэмене, Данцыгу або Даніі. Цяпер, меркавана, называюць імёны Б. Бодэкера ці А. і Л. Янсенаў. Гатычныя ступені шчыта былі запоўнены высечаным з каменя стужкападобным дэкорам, на фасадзе з'явіліся скульптуры, мастацкая коўка, гадзіннік. Захаваныя фрагменты арыгінальнага аздаблення і часткі ўбрання дома захоўваюцца ў Музеі гісторыі Рыгі і мараходства і Архітэктурным музеі.

Скульптурная група

У 1684 годзе быў пабудаваны ганак, які вядзе ад плошчы на другі паверх. Дом быў пашкоджаны падчас Паўночнай вайны, але даволі хутка адноўлены. У 1794 была ўзведзена вялікая двухпавярховая прыбудова, а ў 1816 — прыбудова з боку Даўгавы, адкрыты ганак замянілі на крыты ўваход з боку Ратушнай плошчы. Апошняя значная змена фасада адбылося ў 1886 годзе, калі былі пастаўлены цынкавыя статуі Нептуна, Меркурыя, Адзінства і Свету. У такім выглядзе ён прастаяў да канца чэрвеня 1941, калі стаў адной з ахвяр абстрэлу жылых кварталаў горада нямецкімі войскамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дом Чорнагаловых на афіцыйным турыстычным партале Латвіі
  2. Партал Рыжскага самакіравання
  3. Rīga. Pilsētas attīstība, 1997—2001. — Riga. City Development, 1997—2001. — Rīga. Rīgas dome, 2001. — 239 стр. ISBN 9984-592-93-6 (латыш.), (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • J. Straubergs. «Rīgas vēsture»; Rīga, 1932
  • А. К. Круминь. «Сокровища зодчества народов СССР. Рига». Издательство Академии архитектуры СССР. Москва, 1947
  • Энциклопедия «Рига». Рига: Главная редакция энциклопедий, 1989. ISBN 5-89960-002-0 Стр. 306
  • Андрис Колбергс. «Книга о Риге»; Полиграфическая фирма Яня сета, Рига 1998
  • Janis Krastins, Ivars Strautmanis «Riga. The Complete Guide to Architecture»; Riga, Projekts 2004

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]