Дом Шадхана (вуліца Герцэна, 2)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом Шадхана
Мінск. Вуліца Герцэна, 2.jpg
53°54′17,35″ пн. ш. 27°33′29,12″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы ХХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001

Дом Шадхана — будынак у Мінску, які месціцца ў Верхнім Горадзе, па адрасе вул. Герцэна, 2 (гістарычная Малая Бернардзінская). Складае адзіны комплекс з домам № 1 (ліцер Б2/К, В2/К) па Музычным завулку і домам № 2а 1-й паловы XIX ст. па вул. Герцэна. Пабудаваны на рубяжы ХIХХХ стагоддзяў з цэглы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект на рэканструкцыю мураванага жылога дома А. Смольскага. 1892

У сярэдзіне XIX стагоддзя пляц належаў дваранцы Адэлаідзе Шаблоўскай. Яна мела невялікі аднапавярховы драўляны дом, які выходзіў на вуліцу Бернардзінскую[1].

У архіўных дакументах гэты будынак згадваецца як вельмі стары. Акрамя таго, на тэрыторыі пляца знаходзіўся двухпавярховы мураваны жылы дом з гаспадарчымі памяшканнямі на першым паверсе. Гэты мураваны будынак быў пазначаны на шэрагу планаў Мінска пачатку XIX стагоддзя. У 1880-х гадах уладальнікам гэтага пляца стаў Аляксандр Смольскі, які валодаў ім да канца XIX стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя нашчадкі Аляксандра Смольскага прадалі свой зямельны пляц разам з забудовай, у тым ліку са старым драўляным домам, які выходзіў на Малую Манастырскую вуліцу (сучасная Герцэна), а таксама двума мураванымі флігелямі купцу 2-й гільдыі Міхелю Шадхану, які адначасова стаў ўладальнікам суседніх будынкаў[1].

На месцы невялікага аднапавярховага драўлянага дома Шаблоўскай Шадхан пабудаваў вялікі 3-х павярховы мураваны будынак, галоўны фасад якога быў не атынкаваны і выкананы з чырвонай цэглы[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Высокі трохпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак пакрыты пакатым двухсхільным вальмавым дахам. Плоскасць сцяны члянёна па гарызанталі карнізнымі паясамі, лучковымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі ліштвамі з замковым каменем. На 2-м паверсе, у прасценках паміж вокнамі, плоскасці руставаныя. Пад дахам праходзіць масіўны шматслойны карніз. Будынак — прыклад так званай «цаглянай» бесстылявой архітэктуры[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Забудова квартала вуліцы Герцэна і Музычнага завулка. spadchina.by. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11 студзеня 2019.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]