Дом афіцэраў (Полацк)
Славутасць | |
Дом афіцэраў | |
---|---|
55°29′18″ пн. ш. 28°46′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | савецкі класіцызм[d] |
Дата пабудовы | 1939 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000897 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом афіцэраў — будынак у Полацку, размешчаны па вуліцы Талстога, 8. Узведзены ў 1939 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Трохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Узведзены ў традыцыях класічнай архітэктуры і ўяўляе сабой знешне парадны рэпрэзентатыўны аб’ём. Ніжні ярус вонкавых сцен па ўсяму перыметру мае рустоўку з разрывамі ў месцах знаходжання прамавугольных аконных праёмаў. Аконныя праёмы другога яруса дэкарыраваны сандрыкамі. Галоўны ўваход выдзелены порцікам са складанараскрапаваным антаблементам і атыкам. У афармленні галоўнага фасада выкарыстаны дэкаратыўныя скульптурныя элементы: вазы, гірлянды, багаты раслінны арнамент. Прысутнічаюць элементы савецкай сімволікі ў выглядзе пяціканцовых зорак. Уваходная частка акцэнтавана калонамі стылізаванага карынфскага ордара.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом афіцэраў (Полацк)
- Дом афіцэраў (Полацк) на сайце «Архіварта»