Дом Ліфанда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Ліфанда
53°53′40″ пн. ш. 30°19′24″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы другая палова ХІХ стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000013шыфр 513Г000013
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Ліфанда — будынак у Быхаўскім прадмесці Магілёва. Размешчаны па Быхаўскай вуліцы, 6, пры ўваходзе на Быхаўскі рынак. Помнік архітэктуры другой паловы XIX ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом у пачатку XX стагоддзя

Належаў Ліфанду. У 1912 годзе тут размяшчалася аптэкарская крама і склад М. М. Іофэ. У аптэках прадаваліся пігулкі, мікстуры, мазі, якія былі зроблены на фармацэўтычных фабрыках і спакаваны адмысловым спосабам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года пачалася нацыяналізацыя аптэк і аптэкарскіх магазінаў. Пасля ліста ад 13.11.1918 № 75 губернскага фармпада аб рашэнні «временно опечатать крупные аптекарские магазины для учёта наличности медикаментов, мелким же магазинам предписано в самый кратчайший срок под ответственность владельца представить опись медикаментов» дадзены бізнэс пачаў закрывацца. 2 лістапада 1924 г. па пастанове Упраўлення Камунальнай Гаспадаркі дом Ліфанда быў нацыяналізаваны. У 1939 г. у былым доме Ліфанда знаходзілася амбулаторыя[1].

У 2017 г. зроблена рэканструкцыя часткі будынка з упарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Зараз будынак належыць індывідуальнаму прадпрымальніку Жураўлёву Аляксандру Уладзіміравічу. У будынку размешчаны будаўнічыя магазіны[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фасад з боку рынку

Будынак з цэглы, атынкаваны аднапавярховы, але выглядае як двухпавярховы за кошт вельмі высокага цокаля, накрыты крутым двухсхільным дахам. Прамавугольны ў плане, кампактны. Франтон вылучаны прафіліраваным гзымсам. Уваход — з боку бакавога фасада. Паміж цокальным і першым паверхам прафіліраваны паясок. Вокны па галоўным і бакавым фасадах прамавугольныя з ліштвамі. Планіроўка анфіладная[1].

Зноскі

  1. а б в kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]