Дом па Камуністычным завулку, 10 (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Камуністычным завулку, 10
53°53′57″ пн. ш. 30°19′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Камуністычным завулку, 10 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы. У 1920-я гг. дом нацыяналізаваны і доўгі час быў жылым. Цяпер не выкарыстоўваецца, закансерваваны. Уласнік помніка распрацаваў праект, паводле якога будынак будзе знесены, ад яго застанецца толькі фасадная частка, якая будзе ўбудавана ў новы, шматпавярховы жылы дом[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы цагляны атынкаваны будынак з высокім цокальным паверхам. Аконныя праёмы прамавугольныя. Дэкор фасадаў складаецца з складанапрафіляванай міжпавярховай цягі і падаконнай цягі на другім паверсе верхняга гзымса[1].

Па галоўным фасадзе паміж другой і трэцяй восямі маюцца вертыкальныя здвоеныя цягі-пілястры. Такія ж абрамляюць вуглы фасада. Да вугла тыльнага фасада прыбудаваны трохвугольны контрфорс. Бакавыя фасады з трохвугольнымі завяршэннямі. Уваход у будынак размешчаны з боку двара. Дах двухсхільны[1].

Зноскі

  1. а б в kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 28 ліпеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]