Дом па Камуністычным завулку, 3 (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Камуністычным завулку, 3
53°54′01″ пн. ш. 30°19′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Камуністычным завулку, 3 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. на скрыжаванні Пішчыкава завулка з Макавецкім завулкам як жылы даходны дом. Нацыяналізаваны і ўзяты на ўлік Гарадскім жыллёвым камітэтам у 1924 г., выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса як камунальнае жытло[1].

Будынак быў значна пашкоджаны падчас баявых дзеянняў у Вялікую Айчынную вайну. Пасля аднаўленчых работ канца 1940-х — пачатку 1950-х гг. у будынку была размешчана пажарная частка. Да бакавых фасадаў у 1952 г. зроблены прыбудовы[1].

З 1957 г. у будынку размяшчаўся абласны савет Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства. З 4 лютага 2008 г. і па цяперашні час — належыць РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства». У 2006—2007 гг. быў праведзены касметычны рамонт будынка ўласнымі сіламі Камбіната супрацьпажарных работ[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры эклектызму. Сіметрычны двухпавярховы мураваны з цэглы, прамавугольны ў плане будынак з сутарэннем. Дах вальмавы. Першапачаткова сцены выкладзеныя з чырвонай цэглы, неатынкаваныя. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі лучковымі праёмамі з фігурнымі ліштвамі, аздоблены падаконнымі цягамі. Паверхі падзелены прафіляваным гзымсавым паяском, на другім паверсе — прафіляваны гзымс[1].

Унутраная планіроўка першапачаткова калідорнага тыпу. Сучасная планіроўка зменена. Сцены атынкаваныя і пафарбаваныя[1].

Зноскі

  1. а б в г д kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 28 ліпеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]