Дом Маховера (Ленінская вуліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Маховера

53°53′54″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Будаўніцтва канец XIX — пачатак XX
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Маховера — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 22.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы як жылы. Належыў Гіршы Маховеру. Меліся 34 пакоі, два мураваныя двухпавярховыя флігелі. Да 1917 года тут размяшчалася аддзяленне Паўднёва-прамысловага банка, аптэка Зелінскага. З 1912 года ў скляпеннях знаходзілася падпольная бібліятэка групы актывістаў газеты «Праўда» на чале з А. І. Чарніцкім. У 1919 годзе на першым паверсе размясцілася ўстанова здраўаховы, другі паверх (былыя пакоі Маховера) заняў выканкам саюза навучэнцаў г. Магілёва і 3-ці — саюз рабочай моладзі Трэцяга Інтэрнацыянала. Падвальныя памяшканні былі заняты кватэрамі. У 1924 г. тут размяшчаўся клуб швейнікаў, затым саюз кустароў. Пасля вайны — магілёўскі марскі клуб і радыёклуб ДТСААФ[1].

Цяпер на верхніх паверхах жылыя кватэры, на першым — рэстаран Kinza, раней кафэ-бар «Пасад»[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой трохпавярховы Т-падобны ў плане будынак, які галоўным фасадам выходзіць на вул. Ленінскую. На першым і другім паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, на трэцім — паўцыркульныя з ліштвамі. На першым паверсе рэстаран, другі і трэці выкарыстоўваюцца пад жыллё.

Мемарыяльная дошка[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемарыяльная дошка ў памяць аб дзейнасці падпольнай бібліятэкі групы праўдзістаў. Устаноўлена ў 1962 г. У 1912 г. у Магілёве адбыўся арганізацыйны сход групы актывістаў «Правды» (50 чалавек). Па ім было выбрана бюро з 5 чалавек, кіраўнік бальшавік А. І. Чарніцкі. Група арганізоўвала стачкі і мітынгі, стварала гурткі па вывучэнні марксізму, скамплектавала падпольную бібліятэку, якая размяшчалася ў падвале дома 22, дзе на той час была сталярная майстэрня. У бібліятэцы налічвалася 2 тыс. кніг і брашур, творы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. І. Леніна. Праўдзісцкая група трымала сувязь з А. Я. Бадаевым, дэпутатам фракцыі бальшавікоў IV Дзяржаўнай думы, інфармавала пра становішча на прадпрыемствах горада, па яго даручэнні вяла палітычную работу сярод працоўных, растлумачвала ім дзейнасць бальшавіцкай фракцыі ў думе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]