Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення
Славутасць | |
Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення | |
---|---|
![]() | |
53°53′53″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | другая палова ХІХ стагоддзя |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 29.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на Вялікай Садовай вуліцы як жылы, даходны дом. Да 1917 г. тут размяшчаліся Губернскае жандарскае праўленне, натарыяльная кантора і кватэры. У 1924 г. нацыяналізаваны[1].
Выкарыстоўваўся як жылы з камісійным магазінам і абутковай крамай на першым паверсе. У 2005 г. праведзены капітальны рамонт. Цяпер часткова заняты пад розныя ўстановы[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Будынак двухпавярховы, з цэглы, атынкаваны, з мансардай. Дах вальмавы. Бакавымі фасадамі ўшчыльную прымыкае да двух суседніх будынкаў. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана аркатурным поясам па верхняй частцы другога паверха, фрызам і гзымсам. Ніжні паверх вылучаны рустоўкай і імітацыяй замковага каменя над вокнамі[1].
Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя, на другім паверсе — арачныя. Дэкаратыўнае рашэнне фасада ўзмацняецца міжпавярховым поясам. На галоўным фасадзе злева стылізаваны дзвярны праём увахода ва ўстанову грамадскага харчавання. У правай частцы галоўнага фасада размяшчаюцца ўваходы ва ўстановы гандлю з вялікімі прамавугольнымі дзвярнымі праёмамі[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Магілёўскага губернскага жандарскага праўлення