Дом Лур’е (Магілёў, Ленінская вуліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Ленінскай вуліцы, 6
53°53′45″ пн. ш. 30°20′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Лур’е — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 6.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў канцы XIX ст. на вул. Вялікай Садовай пабудаваны як жылы будынак. Належаў Лур’е. Да 1917 г. тут размяшчаўся шэраг гандлёвых крам[1].

У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. На пачатку 1990-х гг. былі праведзены рэканструкцыя і капітальны рамонт МЖК. Цяпер дом жылы з мясной крамай ААТ «Усход» на першым паверсе[1]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дамы № 6, 8, 10

Дамы № 6, 8, 10 з’яўляюцца адзіным комплексам забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Дом № 6 уяўляе сабой трохпавярховы, прамавугольны ў плане цагляны будынак. У афармленні фасадаў выкарыстаны рустоўка, карнізныя паяскі, прамавугольныя падаконныя нішы. На першым і другім паверхах аконныя праёмы прамавугольныя, на трэцім — арачныя з ліштвамі. Будынак завершаны тонкапрафіляванымі карнізамі з сухарыкамі. Унутраная планіроўка зменена[2].

Зноскі

  1. а б kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 чэрвеня 2022.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]