Дом па Мінскай вуліцы, 11 (Орша)
Выгляд
| Славутасць | |
| Дом па Мінскай вуліцы, 11 | |
|---|---|
| | |
| 54°30′22″ пн. ш. 30°25′22″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | цагляны стыль[d] |
| Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
| Статус |
|
Дом па Мінскай вуліцы, 11 — будынак у Оршы. Вуглавы, па скрыжаванні вуліц Мінскай і Леніна, на ўзгорку. Пабудаваны ў пачатку XX ст. У савецкі час у ім размяшчаліся Дом піянераў і школьнікаў, музычная школа. У архітэктуры шырока выкарыстаны дэкаратыўныя ўласцівасці фігурнай цаглянай муроўкі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Да галоўнага фасада асіметрычна далучаецца аб’ём уваходнага тамбура з міжпаверхавай лесвіцай, да тарцовага — прыбудова. Элементы дэкору фасадаў вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі: ліштвы акон, сандрыкі, клінападобныя аркі, філёнгі, лапаткі, міжпаверхавы фігурны пояс. Папярочнай сцяной дом падзелены па 2 палавіны, планіроўка зменена адпаведна сучаснаму выкарыстанню.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. 135. Забудова вуліцы Мінскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Мінскай вуліцы, 11 (Орша)
