Дом па Мінскай вуліцы, 17 (Орша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Мінскай вуліцы, 17
54°30′23″ пн. ш. 30°25′24″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы пачатак XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212В000888шыфр 212В000888
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Мінскай вуліцы, 17 — будынак у Оршы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уключаны ў фрагмент забудовы вуліцы ў пачатку XX ст.

Напярэдадні «Дажынак» 2008 года кіраўніцтва горада вырашыла пазбавіцца ад дамоў № 17 і 19, кожны з якіх выстаўляўся на аўкцыён за 160 млн беларускіх рублёў, але іх ніхто не набыў, а грошай на іх рамонт і аднаўленне не было. У 2007 годзе рыхтавалася рашэнне па разборцы дома, былі запрошаны спецыялісты з кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія абследавалі дамы № 17 і 19 і далі заключэнне, што іх канструкцыі маюць 100 % знос, таму ніякаму рамонту і аднаўленню не падлягаюць. Праз скандал 1 лістапада Аршанскі гарвыканкам адмяніў сваё папярэдняе рашэнне і выставіў будынак на аўкцыён, на якім будынак быў прададзены[1].

Над гістарычным будынкам быў надбудаваны высокі паверх з мансардай, стылістыка якога не адпавядае гістарычнаму аб’ёму. Цяпер у будынку размяшчаецца магазін мэблі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Меў двухпавярховы аб’ём пабудаваны з чырвонай цэглы, пакаты дах. Дом выцягнуты ўздоўж вуліцы і павернуты да яе галоўным фасадам. Яго рытм ствараюць рады лучковых акон і 2 дзвярныя праёмы. Фасад дэкарыраваны клінападобнымі аркамі, лапаткамі, філёнгамі, рустам, сандрыкамі, выкананымі сродкамі цаглянай муроўкі. Тарцовыя фасады глухія, без праёмаў і архітэктурнага дэкору. Дом папярочным калідорам падзелены па 2 палавіны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]