Дом па Савецкай вуліцы, 25 (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Савецкай вуліцы, 25
53°40′53″ пн. ш. 23°49′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Будаўніцтва 18701890 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000665шыфр 412Г000665
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Савецкай вуліцы, 25 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1870—1890 гадах[1].

Вядома, што ў 1902 годзе ў доме працавала абутковая крама Шмуэля Гардона, з 1903 года кніжная крама Тракеніцкага. У ліпені 1920 года знаходзіўся штаб 10-й кавалерыйскай дывізіі Чырвонай арміі. У 1927 годзе — рэдакцыя газеты «Głos Prawdy Ziemi Grodzieńskiej», рэдактарам якой быў Ян Янкоўскі. З 1928 года будынак ва ўласнасці «Syndykat Rolniczy». У 1939 годзе знаходзілася крама А. Майзеля і «найстарэйшая і найвялікшая фірма фотаапаратаў у Гродне». Напярэдадні вайны ў 1940—1941 гадах працавала мастацкае фота № 2 «Ваенгандлю», якое адкрылася пасля вайны ў верасні 1945 года. У 1950 годзе — кантора «Нарыхтлён», з 1952 года — фірмовая крама па продажу папірос і тытуню. З 1964 года філіял галоўнага ўнівермага — секцыя спартыўных тавараў, якая называўся «Спорттавары». У 1971 годзе пачала працу вядомая крама па продажу тавараў за валюту «Бярозка», з 1982 года крама «Букініст»[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю, 2-і адведзены пад жыллё. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з аднасхільным дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная і вуглавая часткі падкрэслены пілястрамі: на 1-м паверсе шырокімі, на 2-м больш вузкімі. Цокаль скошаны. Паверхі аддзелены 2 прамежкавымі карнізамі. Цэнтральны балкон аб’ядноўвае 2 збліжаныя праёмы. Аконныя праёмы прамавугольнай формы, з скругленымі вугламі, абрамлены ліштвамі. Над праёмамі сандрыкі. Завяршальны карніз прафіляваны, з невялікім вынасам.

Зноскі

  1. Паводле шыльды на доме
  2. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 299-300. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]