Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 (Мінск)
| Славутасць | |
| Дом па вуліцы Ульянаўскай, 29 | |
|---|---|
| | |
| 53°53′35″ пн. ш. 27°33′34″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | |
| Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
| Дата пабудовы | 1927 год |
| Статус |
|
Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 — будынак у Мінску, пабудаваны ў 1927 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак размешчаны пад вуглом да вуліцы і павернуты да яе тарцовым фасадам. Пастаўлены на атынкаваным цокалі, які мае пераменную вышыню ў выніку перападу рэльефа. Фасады неатынкаваныя. Блокі лесвічных клетак выступаюць за плоскасць сцяны і завершаны люкарнамі. Прамавугольныя вокны рознай шырыні аздоблены сандрыкамі. Будынак накрыты вальмавым дахам, сцены завершаны прафіляваным карнізам. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з двухбаковай арыентацыяй трохпакаёвых кватэр.
Мемарыяльная дошка
[правіць | правіць зыходнік]
У 1976 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці народнага мастака БССР, прафесара І. В. Ахрэмчыка, які ў 1945—1971 гг. жыў у гэтым доме[1].
Зноскі
- ↑ 321. Мемарыяльная дошка Ахрэмчыку Івану Восіпавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — С. 206. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 319. Жылы дом // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — С. 205. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 (Мінск)

