Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 18 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 18
Дамы №№ 18 і 16
Дамы №№ 18 і 16
53°54′04″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 18 — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, на рагу з вуліцай Камсамольскай. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фасад дома з вуліцы Праабражэнскай. З альбома канца ХІХ стагоддзя

Мураваны будынак на рагу вуліц Праабражэнскай і Багадзельнай быў пабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя. Ён моцна пацярпеў падчас пажару 1881 года, пасля якога быў адноўлены. Адначасова з боку вуліцы Багадзельнай да старога будынка быў прыбудаваны новы двухпавярховы аб’ём. План будынка быў абумоўлены канфігурацыяй зямельнага пляца[1].

Гэта быў двухпавярховы мураваны будынак, накрыты складаным па форме дахам, які быў аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Рытм фасадаў ствараўся сеткай прамавугольных аконных і дзвярных праёмаў. Вокны першага паверха мелі драўляныя аканіцы. Паверхі былі падзелены на два ярусы, прафіляваныя цягай[1].

Галоўны фасад, які выходзіў на вуліцу Праабражэнскую, на другім паверсе меў балкон, які быў аздоблены фігурнымі жалезнымі кратамі[1].

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў уладальнікам гэтага дома быў мінскі мешчанін Якаў Бамдас. У 1907 годзе будынак набыў мінскі купец Саламон Ліўшыц[1].

Паводле інвентарызацыі 1910 года, асноўныя памяшканні будынка выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. Акрамя таго, тут знаходзілася кандытарская крама, заснаваная вядомым мінскім кандытарам турэцкім падданым Ахмедам Офлі, які ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў адчыніў у Мінску некалькі кандытарскіх крам пад назвамі «Канстанцінопальскія»[1].

Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны, кандытарская, заснаваная Ахмедам Офлі, была зачынена, а асноўная частка памяшканняў прыстасавана пад камунальныя кватэры[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак не пацярпеў. Пасля вайны ў выніку некалькіх рамонтаў была часткова зменена архітэктурнае рашэнне фасадаў[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фасад па вуліцы Камсамольскай

Двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак, накрыты трохсхільным вальмавым дахам. Фасады вырашаны плоскасна. Паверхі падзелены карнізным поясам. Вокны прамавугольныя. Пад карнізам даху праходзіць пояс сухарыкаў. На другім паверсе размешчаны балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Планіроўка мяшаная. Выкарыстоўваецца як жылы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё БУДЫНАК № 18