Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 7 (Мінск)
Славутасць | |
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 7 | |
---|---|
![]() | |
53°54′05″ пн. ш. 27°33′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 7 — будынак у Мінску, размешчаны ў гістарычным цэнтры. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Прымыкае да дома №5. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад несіметрычнай кампазіцыі, складаецца з двух частак з рознай вышынёй другога паверха. Кожная з частак сіметрычная. Плоскасць сцяны першай, якая прымыкае да дома № 5, члянёна пілястрамі, на другім паверсе з канелюрамі і іанічнымі капітэлямі, вокны першага паверха прамавугольныя ў простых ліштвах, другога — лучковыя, аздоблены ліштвамі, лучковымі сандрыкамі, ляпнінай, падаконнымі плітамі, па цэнтры — балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Другая частка дома заніжаная, фасад вырашаны аналагічна першай частцы, але з іншымі формамі дэкаратыўнай апрацоўкі. Пад карнізам праходзіць пояс сухарыкаў. Выкарыстоўваецца як жылы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх