Дом Вульфа Мазо
| Славутасць | |
| Дом Вульфа Мазо | |
|---|---|
| Дом Вульфа Мазо | |
| 53°54′03″ пн. ш. 27°33′08″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Статус |
|
Дом Вульфа Мазо — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 8. Пабудаваны сярэдзіне ў XIX ст. з цэглы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].
У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага пляца на вуліцы Праабражэнскай стаў купец Вульф Мазо. У 1892 годзе ён накіраваў у Мінскую гарадскую ўправу праект на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны і цалкам рэалізаваны. Паводле праекта новы дом Мазо меў складаны план і быў накрыты двухсхільным дахам. На першым і другім паверхах былі жылыя пакоі. У двары размяшчаўся комплекс гаспадарчых пабудоў[1].
У 1908 годзе гэты дом разам з зямельным пляцам перайшоў да мінскіх мяшчан Гутманаў, якія адразу выканалі капітальны рамонт будынка, што закрануў толькі яго інтэр’еры. Адначасова ў будынку быў зроблены водаправод[1].
Паводле інвентарызацыі 1910 года ў будынку было толькі дзве жылыя кватэры: у адной пражывалі яго ўладальнікі, а другая кватэра здавалася. Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры[1].

У гады Другой сусветнай вайны былы дом Мазо не пацярпеў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад расчлянёны па гарызанталі карнізным поясам[2] і фланкіраваны лапаткамі з фігурнымі філёнкамі[1]. 1-ы паверх вырашаны строга. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вокны 2-га паверха дэкарыраваны ліштвамі, сандрыкамі, руставанымі падаконнымі плітамі. У цэнтры 2-га паверха невялікі балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё)[2]. Праём балконных дзвярэй аздоблены зверху ляпной вазай з кветкамі[1], абапал кручаныя калонкамі, фігурным сандрыкам з лепкай. У бакавой частцы будынка — арачны праезд, перакрыты скляпеннямі. Выкарыстоўваецца як жылы[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ. БУДЫНАК № 8. ДОМ ВУЛЬФА МАЗО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 21 студзеня 2019.
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Вульфа Мазо- ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАБУДОВА ВУЛІЦЫ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ. БУДЫНАК № 8. ДОМ ВУЛЬФА МАЗО Архівавана 23 верасня 2021.

