Дом па вуліцы Вільняус, 27
Славутасць | |
Дом па вуліцы Вільняус, 27 | |
---|---|
| |
54°41′05″ пн. ш. 25°16′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Вільня, вул. Вільняўс |
Архітэктурны стыль | Неарэнесанс |
Архітэктар | Вікенцій Горскі |
Дата заснавання | 1880 |
Будаўніцтва | 1879—1880 гады |
Дом па вуліцы Вільняус, 27, таксама Дом Балінскіх — будынак у Вільні па вул. Вільняўс. Помнік архітэктуры стылю неарэнесанс. Пабудаваны ў 1880 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з першых у Вільні даходных дамоў, які належаў Канстанціну і Стэфаніі Балінскім. Трохпавярховы будынак з фасадам, у афармленні якога дамінуе дэкор у стылі неарэнесансу, збудаваны па праекце архітэктара Вікенція Горскага ў 1879 год — 1880 гадах[1]. У гэтым доме ў 1884 годзе нарадзіўся паэт Людас Гіра, пра што абвяшчае мемарыяльная дошка, устаноўленая ў 1960 годзе, з надпісам на літоўскай мове:
Šiuose namuose
1884 m. rugpjūčio 27 d.
gimė
Lietuvos liaudies poetas
Liudas Gira
У гэтым жа доме жыў выбітны грамадскі дзеяч Нахман Рахмілевіч, член гарадской управы ў 1916—1918 гадах, пасля член Сойму Літоўскай Рэспублікі, віцэ-міністр прамысловасці і гандлю першага ўраду Літвы. На фасадзе будынка ўстаноўлена мемарыяльная пліта з надпісам на літоўскай мове:
Čia gyveno
visuomenės veikėjas
1916—1918 m.
Vilniaus miesto Valdybos narys
Nachmonas Rachmilevičius
Зноскі
- ↑ Doveika, Kostas, Lukšionytė, Nijolė. L. Giros gimtasis namas // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. 1: Vilnius. — С. 181. — 592 с. — 25 000 экз. (літ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Doveika, Kostas, Lukšionytė, Nijolė. L. Giros gimtasis namas // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. 1: Vilnius. — С. 181. — 592 с. — 25 000 экз. (літ.)