Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7
Задні фасад
Задні фасад
53°53′56,28″ пн. ш. 27°33′07,32″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы 1914 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000032шыфр 713Г000032

Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7 (Мінск Цэнтр)
Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7
Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7

Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 7 — двухпавярховы будынак у Мінску, размешчаны ў глыбіні квартала. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Пабудаваны ў 1914 годзе з цэглы. Стары адрас — вул. Урыцкага, 6.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом уяўляе сабой прамавугольны ў плане з рызалітамі ў бакавых частках будынак накрыты вальмавым дахам. Паверхі аддзелены карнізным поясам. Першы паверх аднаго з фасада руставаны, члянёны прамавугольнымі вокнамі без ліштваў. Па цэнтры размешчаны невялікі балкон з ажурнай агароджай. У рызаліце акно другога паверха высокае, на ім дата пабудовы. Другі фасад таксама члянёны карнізным поясам і прамавугольнымі вокнамі — невялікімі на першым і высокімі на другім паверхах. Адзін з рызалітаў глухі, другі з высокімі прамавугольнымі вокнамі на першым і другім паверхах і двума маленькімі вузкімі вокнамі, якія размешчаны пад карнізам даху.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]