Дом па вуліцы Замкавай, 25 (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дом па вуліцы Замкавай, 25, Мінск)
| Славутасць | |
| Дом па вуліцы Замкавай, 25 | |
|---|---|
| | |
| 53°54′24″ пн. ш. 27°32′54″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Статус |
|
Дом па вуліцы Замкавай, 25 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.
Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Дамы №№ 27а і 25 адноўлены ў сярэдзіне 2010-х гадоў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 25 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі, на другім паверсе фланкіраваны лапаткамі з плоскімі нішамі. Вокны прамавугольныя без ліштваў. У будынку размешчана гасцініца «На Замкавай».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх

