Дом па вуліцы Замкавай, 25 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Замкавай, 25
53°54′24″ пн. ш. 27°32′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map

Дом па вуліцы Замкавай, 25 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.

Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Дамы №№ 27а і 25 адноўлены ў сярэдзіне 2010-х гадоў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 25 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі, на другім паверсе фланкіраваны лапаткамі з плоскімі нішамі. Вокны прамавугольныя без ліштваў. У будынку размешчана гасцініца «На Замкавай».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]