Дом па вуліцы Карла Маркса, 60 (Брэст)
Славутасць | |
Дом па вуліцы Карла Маркса, 60 | |
---|---|
![]() Фасад па вул. Будзённага | |
52°05′24,83″ пн. ш. 23°41′21,8″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1900-я |
Статус |
![]() |
Дом па вуліцы Карла Маркса, 60 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на рагу з вуліцай Будзённага. Разам з дамамі № 43, 53, 55, 57, 66 і 70 утварае ансамбль.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Праект яго будаўніцтва быў зацверджаны Брэсцкай гарадской управай 3 верасня 1903 года[1]. Пабудаваны з цэглы вядомым брэсцкім купцом Аронам Фогелем і з’яўляўся своеасаблівым культурным цэнтрам горада. У адным крыле размяшчалася гасцініца «Брысталь», у іншым першы паверх займаў рэстаран, а другі — зімовы тэатр, які функцыянаваў круглы год[2].
З 1920-х гадоў у будынку ў розны час размяшчаліся жылы дом, грамадскія арганізацыі, школа, Брэсцкае педагагічнае вучылішча (да 1957 года), факультэт пачатковай адукацыі і філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна[1].
У 1990 годзе ў будынак перададзены Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музею, які адкрыўся 6 мая 1995 года, пасля завяршэння рамонтна-рэстаўрацыйных работ[3].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Уяўляе сабой двухпавярховы будынак са складаным планам і сіметрычным фасадам. Дэкаратыўная аздоба і пластыка галоўнага фасада вырашана ў тых жа формах, што і папярэдніх дамоў (неглыбокія рызаліты, міжпаверхавы карнізны паясок, руставаныя лапаткі і дэкаратыўныя сандрыкі). Над уваходам двухсхільны брыль на ажурных кранштэйнах (чыгуннае ліццё). Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнымі праёмамі ў тымпанах.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 27. Забудова вуліцы Карла Маркса // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх