Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13
53°53′56″ пн. ш. 30°19′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1910 
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Лазарэнкі, 13 — будынак у Магілёве, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1910 г. на Віленскай вуліцы пабудаваны як жылы, даходны дом. Магчыма, належаў прадпрымальніку Бруку. Выкарыстоўваўся як жылы з рознымі ўстановамі на першым паверсе. У 1924 г. нацыяналізаваны. У час Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны, адбудаваны ў 1948 г. У савецкія часы выкарыстоўваўся як жылы з рознымі ўстановамі на першым паверсе[1].

У 2007 годзе, калі на адкрыццё новай транспартнай развязкі з мостам цераз Дубравенку прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, занядбаныя будынкі па вуліцы Лазарэнкі хавалі за банернай сеткай[2].

У 2013 годзе Магілёўскі гарвыканкам сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам падрыхтавалі навуковае абгрунтаванне на вывад будынкаў № 5, 7, 13 і 15 са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Меркавалася, што гэта дазволіць інвестарам у разы скараціць тэрміны і выдаткі на рэканструкцыю будынкаў. 27 лістапада 2013 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне пазбавіць гэтыя дамы статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей[3].

Дамы № 13 і 15

У 2014 годзе «Цэнтр па рэстаўрацыі» распрацаваў канцэпцыю архітэктурнага рашэння комплекснага ўзнаўлення будынкаў № 13 і 15 з мэтай аб’яднання іх у адзіны архітэктурны комплекс[4].

Пазбаўленне статусу выклікала шырокі грамадскі рэзананс[5]. Ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў з мэтай не дапусціць разбурэння будынкаў была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру, якая заблакавала папярэдняе рашэнне[6].

У 2015 годзе будынак быў прададзены за 199 млн беларускіх рублёў пад адміністрацыйны з магчымым размяшчэннем аб’ектаў абслугоўвання і гандлю на першым паверсе[5].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры эклектыкі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з чырвонай цэглы, неатынкаваны, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Лазарэнкі. Мае скошаную плоскасць вуглавой часткі, у якой быў размешчаны ўваход. Паверхі падзелены прафіліраваным, шырокім, скаданараспрацаваным паяском, вуглы акцэнтаваны. Аконныя праёмы першага і другога паверха — прамавугольныя. Гзымс апрацаваны сухарыкамі. Усе дэкаратыўныя дэталі выкананы цаглянай муроўкай. Дах двухсхільны[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]