Дом па вуліцы Леніна, 31 (Пінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Леніна, 31
52°06′50″ пн. ш. 26°06′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Леніна, 31 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Ушчыльную прылягае да дома № 29, утвараючы з ім адзіны ансамбль. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з двухсхільным дахам арыентаваны на вуліцу Леніна галоўным падоўжным фасадам. Для кампазіцыі фасада характэрна нязначная асіметрыя, абумоўленая ўнутранай планіровачнай структурай. Паверхі падзелены гарызантальнай цягай. Асноўны дэкаратыўны акцэнт — своеасаблівыя балясы ў падаконных прасценках накшталт «ільвіных лап». Партал уваходу вылучаны рустам. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]