Дом па вуліцы Пірагова, 5
Выгляд
| Славутасць | |
| Дом па вуліцы Пірагова, 5 | |
|---|---|
| | |
| 53°07′47″ пн. ш. 26°01′13″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Баранавічы |
| Дата пабудовы | ХХ стагоддзе |
| Статус |
|
Дом па вуліцы Пірагова, 5 — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Пірагова, 5. Будынак выкарыстоўваецца пад гарадскі цэнтр здароўя.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў стылі канструктывізму ў сярэдзіне 1930-х гадоў як жылы дом. Цагляны, атынкаваны, двухпавярховы, у цэнтральнай частцы, з бакоў прымыкаюць аднапавярховыя прамавугольныя ў плане прыбудовы. Дах плоскі шыферны.
У цэнтральнай частцы да задняга фасаду прымыкае паўкруглая двухпавярховая прыбудова з плоскім дахам. Вокны прамавугольныя, шырокія, дэкаратыўнае аздабленне адсутнічае. Унутры будынак мае шырокі хол, лесвіцу, якая вядзе на другі паверх, дзверы пакояў выходзяць на калідор[1].
Зноскі
- ↑ Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Пірагова, 5
