Дом па вуліцы Суворава, 34/23 (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Суворава, 34/23
Фасад па Савецкай вуліцы
Фасад па Савецкай вуліцы
55°11′58″ пн. ш. 30°12′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Архітэктар Васіль Георгіевіч Вукалаў
Будаўніцтва 19271932 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000083шыфр 213Г000083
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

3-і камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе, на рагу вуліц Суворава (№ 34) і Савецкай (№ 23).

Дом у 1940 годзе

Пабудаваны ў 19271932 гадах з цэглы і дрэва па праекце Васіля Вукалава.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом у 2015 годзе
План дома камунальнага тыпу

Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Камунальны дом прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м², кухню плошчай ад 7 да 10 м², санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]