Дом па вуліцы Фралянкова, 50

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом па вуліцы Фралянкова, 50
Frolenkova 50.jpg
53°07′58,10″ пн. ш. 26°02′26,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Баранавічы
Дата пабудовы 1902 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000049шыфр 113Г000049

Дом па вуліцы Фралянкова, 50 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 50. Да Першай сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад акцызнае ўпраўленне, затым у іншыя гады — пад розныя дзяржаўныя ўстановы. З 2013 года ўласнік — В. В. Саган.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Railway Museum, вуліца Фралянкова 11, Baranavičy 225402, Belarus.jpg

Пабудаваны ў стылi эклектыкi ў 1902 годзе з цэглы, двухпавярховы, дах двух-скатны, шыферны. У аздабленнi будынка выкарыстаны розныя элементы: вокны i дзверы маюць арачнае абрамленне; ў афармленнi аконных i дзвярных праёмаў выкарыстаны аплiкацыйныя, дэкаратыўныя элементы.

На ўзроўнi другога паверха, па вуглах справа i злева ад цэнтральнага ўвахода — балконы з вычурнымi металiчнымi рашоткамi. У вертыкальным чляненнi сцен выкарыстаны пiлястры, якiя надаюць кампазiцыi будынка манументальнасць i цэласнасць[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]