Дом па праспекце Незалежнасці, 12
| Славутасць | |
| Дом па праспекце Незалежнасці, 12 | |
|---|---|
| | |
| 53°53′50″ пн. ш. 27°33′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | |
| Архітэктурны стыль | Сталінскі ампір |
| Архітэктар | Леанід Ільіч Баталаў[d] |
| Дата пабудовы | 1952 год |
| Статус |
|
Дом па праспекце Незалежнасці, 12 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага. Пабудаваны ў 1952 г. з цэглы (архіт. Л. Баталаў). Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.
У доме выдавалі кватэры навукоўцам, выкладчыкам вышэйшай школы, пісьменнікам. Сярод жыхароў дома — прэзідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч, пісьменнікі Міхась Лынькоў, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў[1].
У наш час на першым паверсе размешчана галерэя «Мастацтва».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Будынак пяціпавярховы. Г-падобны ў плане, 72-кватэрны. Цокаль абліцаваны плітамі паліраванага граніту. 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю. Кампазіцыя галоўнага фасада трох’ярусная. Ніжні ярус — вітрыны магазінаў, 2-і раскрапаваны шырокімі лапаткамі, 3-і на 4-м і 5-м па-верхах дэкарыраваны здвоенымі пілястрамі карынфскага ордара. Будынак завершаны прафіляваным карнізам з вялікім вынасам. Вокны прамавугольпыя. У цэнтральнай частцы на 4-м паверсе некалькі балконаў. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з пяціпакаёвымі кватэрамі, параднай і чорнай лесвіцамі, распрацаваная спецыяльна для дамоў гэтага тыпу.
Зноскі
- ↑ Дом ученых: «Кавалеров в бинокль высматривала» Архівавана 2 красавіка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 158в. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
