Дом па праспекце Незалежнасці, 14

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па праспекце Незалежнасці, 14
53°53′52″ пн. ш. 27°33′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктурны стыль Сталінскі ампір
Архітэктар Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў
Будаўніцтва 19471951 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000163шыфр 712Г000163
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па праспекце Незалежнасці, 14 — жылы дом у Мінску. Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

Пабудаваны ў 19471951 гг. (архіт. М. Паруснікаў) з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Праспект Незалежнасці. Дом № 14 справа

Размешчаны з водступам ад «чырвонай лініі» забудовы ў глыбіні курданёра. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане, шасціпавярховы 45-кватэрны будынак. 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання. Галоўны фасад мае эркеры на вышыню 5 паверхаў і балконы з карынфскімі капітэлямі. Вокны 1-га і 6-га паверхаў паўцыркульныя, астатніх — прамавугольныя. Фасад завершаны высокім парапетам, дэкарыраваны пад руст. Верхнія паверхі дэкарыраваны карнізнымі цягамі, пілястрамі, абрамленнямі акон, арачкамі, гірляндамі і разеткамі. У аснове планіроўкі жылых паверхаў 3 тыпавыя секцыі (архіт. С. Кавыкоў), трох- і чатырохпакаёвыя кватэры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]