Дом прафесійных саюзаў
Дом прафесійных саюзаў | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1982 |
Архітэктар | Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў і Анатоль Іосіфавіч Фрыдман |
Дом прафесійных саюзаў — будынак у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Пераможцаў (№ 21) і вуліцы Мельнікайтэ. Пабудаваны ў 1982 годзе пра праекце архітэктараў Г. Бенядзіктава і А. Фрыдмана. Да гэтага Дом прафсаюзаў размяшчаўся ў будынку прысутных месцаў на плошчы Свабоды.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Уяўляе сабой вышынную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з 2 плоскіх зрушаных адзін адносна аднаго карпусоў рознай вышыні. У завяршэнні дамінуе глухі кубападобны аб’ём ліфтавай шахты, на франтальнай плоскасці якой квадратная панель з выявай сярпа і молата. Архітэктура вышынных карпусоў заснавана на строгім рытме гарызантальнага зашклення і вертыкальных пілонаў. Над галоўным уваходам выступае кубападобны з глухімі фасадамі аб’ём актавай залы, пастаўлены на 4 слупы.
Схема планіроўкі тыпавога паверха двухкалідорная з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. У цэнтры ліфтавая група, хол якой аб’ядноўвае калідоры. Акрамя галоўнай лесвіцы каля ліфтавага хола ў тарцы будынка размешчана пажарная лесвіца. На першым паверсе галоўны вестыбюль, на другім — актавая зала з фае, буфет. У апрацоўцы інтэр’ера выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, шпона, падшыўная плітачная столь, паркет, ружовы ракушачнік, белы і шэры мармур. Галоўны вестыбюль і фае актавай залы асветлены ліхтарамі столі і люстрамі нёманскага шкла. У вестыбюлі на фоне тарцовай сцяны, абліцаванай шэра-ружовым мармурам, устаноўлены бюст У. І. Леніна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 233д. Дом прафесійных саюзаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.