Дональд Раматар
| Дональд Раматар | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Donald Ramotar | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Бхарат Джагдэа | ||||||
| Пераемнік | Дэвід Грэнджэр | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
22 кастрычніка 1950 (75 гадоў) в. Карыа Карыа, Гаяна |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | індуізм | ||||||
| Партыя | Народная прагрэсіўная партыя | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Дональд Рабіндранат Раматар (англ.: Donald Rabindranauth Ramotar; нар. 22 кастрычніка 1950) — гаянскі палітык, прэзідэнт Гаяны з 3 снежня 2011 года па 16 мая 2015 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 кастрычніка 1950 года. Скончыў Універсітэт Гаяны з дыпломам эканаміста. У 1967 годзе ўступіў у Народную прагрэсіўную партыю, а ў 1979 годзе ўпершыню быў абраны ў Цэнтральны камітэт НППГ. З 1988 па 1993 год быў міжнародным сакратаром Саюза работнікаў сельскай гаспадаркі Гаяны. На выбарах у 1992 годзе, калі НППГ пад кіраўніцтвам Чэдзі Джагана ўпершыню заваявала ўладу, абраны ў Нацыянальны сход Гаяны і ўвесь час пераабіраўся пасля гэтага. У 1993 годзе прызначаны выканаўчым сакратаром НППГ[1]. Пасля смерці Джагана ў сакавіку 1997 года, Раматар быў аднагалосна абраны яго пераемнікам на пасадзе генеральнага сакратара партыі 29 сакавіка 1997 года[2].
Зноскі
- ↑ PPP/C's Ramotar declared Guyana's new president (англ.)
- ↑ History of PPP (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дональд Раматар